21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіна забойства рэжымам лукашэнкі паліт…

21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіна забойства рэжымам лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка

Беларускія дыяспары ў розных гарадах свету правялі флэшмоб салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі.

Самы вялікі наш боль. Самыя лепшыя з нас, беларусаў, застаюцца ў закладніках бязлітаснага бесчалавечнага рэжыму.
Без адэкватнай медычнай дапамогі. У карцарах. Пазбаўленыя часта нават права ліставання з блізкімі. Губляючы час, надзею, здароўе, а часта, нажаль, і жыццё.

Пакуль мы будзем біць у званы і прыцягваць увагу да беларускіх падзей, пакуль будзем актыўнымі і неабыякавымі, пакуль будзем падтрымліваць адзін аднаго – у сістэмы не будзе шанса на перамогу.

Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!

Мы памятаем!
Мы не забудзем!
Мы не даруем!


#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну