Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, асуджаны на пяць гадоў калоніі за антываенныя каментары

Беларусы Замежжа

Памёр яшчэ адзін палітвязень Валянцін Штэрмер

Ён быў асуджаны на пяць гадоў калоніі за антываенныя каментары ў 2023 годзе. Калі і пры якіх абставінах палітвязень памёр дакладнай інфармацыі няма, – паведамляе Наша Ніва.

Былыя палітвязні ўзгадваюць, што Валянцін Штэрмер быў цяжка хворы, а зняволенне адбываў у шклоўскай калоніі, дзе 21 траўня 2021 года загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак.

Больш пра Валянціна Штэрмера чытайце на нашым сайце.