У Вільні пройдзе канцэрт беларускага барда Аляксандра Баля
12 красавіка ў 19.00 ў Meno erdvės VILEIŠIO18 адбудзецца канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню рок-н-ролу і Дню касманаўтыкі.
Аляксандр Баль — беларускі бард, чыя творчасць натхняе на барацьбу за свабоду і справядлівасць. Вы пачуеце яго знакамітыя песні, у тым ліку і “На маёй Радзіме бяда”, якая стала сапраўдным гімнам для многіх.
Аляксандр — аўтар-выканаўца з Магілёва, лаўрэат шматлікіх фестываляў. Яго творчасць — гэта спалучэнне глыбокай філасофіі і лёгкага гумару, адлюстраванне розных граняў нашага жыцця. Пасля арышту і звальнення з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
12 красавіка Аляксандр Баль чакае вас у Вільнюсе, каб разам спяваць, размаўляць, дзяліцца радасцю і горыччу.
Кошт квіткоў: 10-15 еўра
#БЗ_афіша
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну