Срд. крас 2nd, 2025
*

23-25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету!

У Варшаве ў траўні адбудзецца ўжо чацвёртая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта магчымасць для прадстаўнікоў арганізацыяў, ініцыятываў і дыяспары, якія знаходзяцца за межамі краіны, сустрэцца афлайн, абмеркаваць актуальныя пытанні і разам будаваць будучыню.

Ваш голас важны! Каб улічыць вашыя патрэбы і прыярытэты, просім запоўніць анкету па фармаванні праграмы. Гэта зойме ўсяго 5 хвілінаў, але дапаможа зрабіць канферэнцыю максімальна карыснай і змястоўнай.

Хутка адкрыецца рэгістрацыя – сачыце за навінамі!