Фільм “Пад шэрым небам” беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч выходзіць у польскі кінапракат. З 28 сака…

Фільм “Пад шэрым небам” беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч выходзіць у польскі кінапракат. З 28 сакавіка яго можна будзе паглядзець на вялікіх экранах.

Стужка прысвечаная палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай, кінутай у Беларусі за краты пасля стрыма з Плошчы Пераменаў. Андрэеву судзілі двойчы і агулам пакаралі страшнымі 8 гадамі 3 месяцамі зняволення.