Новыя ініцыятывы сілавікоў. Беларусаў просяць паабяцаць, што яны не вернуцца на РадзімуПра гэта паве…

Новыя ініцыятывы сілавікоў. Беларусаў просяць паабяцаць, што яны не вернуцца на Радзіму

Пра гэта паведамляюць чытачы «Белсату».

Беларуска Аксана, якая даўно жыве ў Польшчы, расказала, што на адрас, дзе яна прапісаная ў Беларусі, на яе імя прыйшоў ліст з дзіўнай прапановай — падпісаць ужо падрыхтаваную заяву пра тое, што яна не плануе вяртацца на Радзіму.

Справа ў тым, што жанчына знаходзіцца за мяжой 14 гадоў. За гэты час яна пабралася шлюбам з грамадзянінам Польшчы і стала жыве ў Варшаве. Аксана сачыла за падзеямі 2020-га і ходам рэпрэсій супраць суайчыннікаў. На сваёй старонцы ў Facebook яна крытычна выказалася аб дзеяннях сілавікоў. Гэта стала падставай для завядзення супраць яе крымінальнай справы за абразу прадстаўніка ўлады. Просьбы зʼявіцца ва ўпраўленне ўнутраных спраў для дачы паказанняў жанчына ігнаравала.

Ад Радзімы Аксана адмовіцца не гатова — «Я напісала што нічога не падпішу і няхай закрываюць «за адсутнасцю складу злачынства». Адкрываць справу згоды не пыталіся. Хай гэтак жа і закрываюць».