Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю
Пра гэта напісаў ейны муж Андрэй Шарэнда:
«Паліна выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну. Чатыры гады і 1 месяц за кратамі».
Праваабаронцы паведамлялі пра факты катавання Паліны ў зняволенні, праз што ў яе з’явіліся праблемы са здароўем. Вядома, што яе змяшчалі ў карцар і ПКТ, а таксама пазбаўлялі перадач.
Шарэндзе-Панасюк тройчы падаўжалі тэрмін зняволення. Яе судзілі за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы.
Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае шчырую радасць з нагоды вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк. Мы жадаем Паліне, Андрэю і іх дзецям хуткага ўз’яднання