26 студзеня акцыя «Лукашенка ў шрэдар» адбылася таксама ў Лондане
«У 1994 Аляксандр Лукашэнка, у мінулым дырэктар калгасу, перамог на першых дэмакратычных выбарах у Беларусі. Гэта адбылося апошні раз.
На працягу 30 гадоў ён трымае ўладу страхам, хлуснёй, маніпуляцыямі, вялікім страхам і вялікай хлуснёй, і вялікай колькасцю гвалту.
9 жніўня 2020 года пачалося беспрэцэдэнтнае змаганне беларускага народа з гэтым тыранам, узурпатарам, забойцам і злачынцам. Тысячы беларусаў і беларусак утрымліваюцца ў турмах у нечалавечых умовах. Праз затрыманні, зняволенне і катаванні прайшлі дзясяткі тысяч людзей. Штомесяц пераследуюцца сотні. Каля паўмільёна пакінула краіну…
Сёння гэты самаабвешчаны кіраўнік правёў чарговыя выбары, якія еўрапейскія прадстаўнікі і праваабарончыя арганізацыі прызналі «фальшывымі».
Мы зноў пратэставалі супраць гэтага махлярства перад Даўнінг-стрыт 10, заклікаючы ўрад Вялікабрытаніі зрабіць усё, што ў іх сілах, каб дапамагчы вызваліць усіх беларускіх палітвязняў», — паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Велікабрытаніі.
#палітвязні
#бязвыбары2025
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас