У Беларусі сёння #бязвыбары2025 Чарговы «спектакль-фарс-імітацыя» ад рэжыму. Пакуль прапаганда будзе…

У Беларусі сёння #бязвыбары2025

Чарговы «спектакль-фарс-імітацыя» ад рэжыму. Пакуль прапаганда будзе старанна паказваць ідылію на выбарчых пляцоўках, беларусы і беларускі па ўсім свеце выкажуць пратэст супраць фальсіфікацыі-2025. У салідарнасці нашая сіла. Далучайцеся!

Прыходзьце на марш «Не мой выбар» у Варшаве.
Старт: 12:00
Маршрут: Plac Trzech Krzyży – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy.
У маршы возьме ўдзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Ігар Сігоў, Піт Паўлаў і іншыя.

Бярыце ўдзел у акцыях па ўсім свеце.
Шукайце ў спісе свой горад і прыходзьце падтрымаць адзін аднаго. Расказвайце пра тое, што адбываецца ў Беларусі ўсімі магчымымі спосабамі.

Дапамажыце тым, хто пацярпеў ад рэжыму.
Мы сабралі спіс арганізацыяў, якія займаюцца дапамогай беларусам і беларускам па розных кірунках. Кожны данат важны. Але, калі ласка, памятайце пра сваю бяспеку.

Падтрымайце палітвязняў.
На сённяшні дзень прыкладна 1300 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме. Напішыце ім лісты, дапамажыце іх сем’ям. Яны павінны ведаць, што мы іх чакаем.

Падключайцеся да трансляцыі форуму «Беларусы годныя лепшага».
Калі вы ў Беларусі, гэта можна зрабіць праз VPN. Лідары думак падзеляцца сваімі думкамі пра будучыню нашай краіны. Не заставайцеся ўбаку.

Калі вы ў Беларусі – ігнаруйце галасаванне.
А калі вы змушаныя прыняць у ім удзел – галасуйце «супраць усіх».

Будзем разам думкамі і дзеяннямі ў гэты дзень! Толькі так мы зможам дамагчыся свайго. Толькі так мы пакажам усяму свету, а галоўнае, сабе, што Беларусы #ГодныяЛепшага