Народная амбасада Беларусі на Кіпры,
па запрэшэнні амбасады Польшчы ў Нікасіі, прыняла ўдзел у культурным мерапрыемстве з нагоды пачатку прэзідэнцтва Польшчы ў Радзе ЕўропыПадчас размоваў з дэпутатамі Парламента Кіпра і прадстаўнікамі амбасады Польшчы прадстаўніца
Народнай амбасады Беларусі на Кіпры распавяла актуальную інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі з акцэнтам на запланаваную рэжымам Лукашэнкі пародыю на выбары, якія цалкам ігнаруюць прынцыпы дэмакратыі.
Гэтыя і іншыя кантакты з удзельнікамі мерапрыемства дазволілі праінфармаваць замежных партнёраў аб дзейнасці
Народных амбасадаў Беларусі, нагадаць пра неабходнасць працягу падтрымкі барацьбы беларускага народа за свабоду і справядлівасць і заклікаць да больш прадметнай дапамогі ў вырашэннні пытанняў легалізацыі.
Народныя амбасады |
Ананімны зварот |
Падтрымаць нас