Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе
Многія палітвязні ў дысцыплінарным парадку пазбаўлены належных па законе пасылак, перадач, у тым ліку з лекамі, спатканняў з роднымі, мужам ці жонкай, а таксама адвакатамі; перапіска палітвязняў адвольна абмежавана; Працягваецца пераслед за мірнае выказванне меркаванняў, а таксама пад выглядам барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам і абароны інтарэсаў нацыянальнай бяспекі; З рознымі відамі рэпрэсій сутыкнуліся не менш за 8 895 чалавек — у сярэднім, гэта каля 24 фактаў рэпрэсій у дзень; Дыскрымінацыя ў розных сферах захоўваецца, дзяржава не робіць захадаў па яе недапушчэнні; Пачатак і канец прайшлі ў абстаноўцы павышанага ўзроўню рэпрэсій. Гэта было абумоўлена ў тым ліку аб’яўленымі ўладамі Беларусі фіктыўнымі выбарамі*.