Утульным пятнічным вечарам 17 студзеня запрашаем на творчы вечар рэпрэсаванага дзеяча культуры спадара Анатоля Хіневіча.
Анатоль – бард і праграміст, лаўрэат прэміі Францішка Аляхновіча 2023 года за турэмную літаратуру. Падчас зняволеньня спадар Анатоль не марнаваў час, а вырас ў духоўным плане, прачытаў шмат кніг, напісаў амаль 100 вершаў. Прыходзьце, каб паслухаць ягоныя творы ва ўласным аўтарскім выкананьні, абмяркаваць тэмы творчасьці, Беларушчыны і эміграцыі.