Памятайце пра правілы бяспекі пры паездках у БеларусьСМІ паведамляюць, што напярэдадні калядных свят…

Памятайце пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь

СМІ паведамляюць, што напярэдадні калядных святаў на межах Беларусі з краінамі ЕС утварыліся вялікія чэргі з аўтобусаў і машын, што едуць у нашу краіну.

Пры гэтым вядома, што частку людзей на мяжы дапытваюць, іх тэлефоны правяраюць, на некаторых наўпрост у аўтобусе надзяваюць кайданкі, а за іншымі прыходзяць праз некалькі дзён.

Таму раім сур’ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам пратэстаў. Акрамя таго, уважліва праглядзіце падпіскі ў сваіх усіх сацсетках на наяўнасць «экстрэмісцкіх» старонак, а таксама «лайкаў» і каментароў на іх.

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»