ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы …

ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ

Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы падзякі ўсім-усім, хто меў дачыненне да гэтага праекта.

Такія ініцыятывы паказваюць, як у вялікай справе важны асобны чалавек. Вера, жаданне, энергія кожнага ўдзельніка і кожнай удзельніцы дапамаглі эстафеце адбыцца.
Вы ўсе – наша натхненне!

Вялікая падзяка дыяспарам і проста неабыякавым беларусам і беларускам па ўсім свеце, якія далучыліся да эстафеты. Вельмі хочацца назваць усіх пайменна, але гэта немагчыма, бо ў эстафеце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек!

Дзякуючы вам падчас эстафеты адбылося больш за 20 мерапрыемстваў:
лекцыя «Выходзячы з ценю Пуціна» у Даніі;
«Camino for Belarus» — 315 кіламетраў пешам у падтрымку беларускіх палітзняволеных;
выстава «Мартыралог Беларусі» у Італіі;
спектакль «Мая мама ў турме» у Вільні;
беларуская ежа праз межы: наліснікі ці дранікі?
дабрачынны канцэрт Юрыя Стыльскага ў Філадэльфіі;
«Беларускі бранч» ад кулінарнай блогеркі і шэф-кухаркі Алесі Княжэвіч;
монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection» у Вене;
выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» у Лондане;
Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў;
выстава «BELARUS=EUROPE» у Таліне;
вечарына Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільні;
беларускі вечар «Get to know Belarus» у Эдынбургу;
кінапрагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці» у Славеніі;
вечар «Беларусь – краіна святла» у Стакгольме;
аўкцыён карціны мастачкі Вольгі Якубоўскай;
выстава «Мастацтва ў выгнанні» у Італіі;
экскурсія па Коўна;
дабрачынны анлайн аўкцыён ад суполкі беларусаў Уроцлава;
марафон ў Сакрамэнта;
выстава «Галасы з турмы» падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.

Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у запісе кранальнага роліка «Get to know Belarus».

Вялікая падзяка Беларускаму Моладзеваму Хабу за гасціннасць, ўтульнасць, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства!

Вялікая падзяка ўсім, хто зрабіў нашу фінальную імпрэзу такой атмасфернай і дамовай: неверагодная вядучая Вольга, хор вольных беларусаў «Гук цішы», рамеснік, Сяргей Далівеля (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі), Чын-чын-чыноўнікі і Алена ЖалудOk.

Вялікая падзяка інфармацыйнаму партнёру «Еўрарадыё» за падтрымку і стрым, і асабіста Зміцеру Лукашуку і Паўлу Свярдлову.

Вялікая падзяка каардынатарам праекта: Ірыне Маклейн, Вользе Зазулінскай, Марыне Касінеравай, Андрэю Стрыжаку і інш.

Вялікая падзяка нашай PR-мэнэджарке, дызайнерам і ўсім тым, хто заставаўся за кадрам.

Вялікая падзяка ўсёй выдатнай камандзе: Народныя амбасады Беларусі, «Краіна для жыцця», Dissidentby, BYSOL, BY_Help.

Усё атрымалася дзякуючы ўсім вам!

Напрыканцы галоўная вялікая падзяка – краіне, якая натхняе і яднае ўсіх нас – роднай Беларусі! Любоў да яе – галоўны рухавік гэтага праекта.

Дзякуй і да сустрэчы ў наступным годзе!


#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас