“Суполка” беларусаў Латвіі запрашае Вас разам акунуцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў28 …

“Суполка” беларусаў Латвіі запрашае Вас разам акунуцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў

28 снежня ўпершыню ў Рызе
Сяржук Доўгушаў з Каляднай праграмай.

ВАС ЧАКАЕ:
•  Удзел у традыцыйным калядным абрадзе з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом;
•  Музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі;
•  Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы;
•  Конкурс на лепшую Калядную Зорку (умовы ў рэгістрацыі);
…і яшчэ шмат цікавага!

Сяржук Доўгушаў — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», Установы «ЭтнаТрадыцыя» і Фундацыі «Дом творцаў», гурта мужчынскіх спеваў “Kasary”.
spevy.orgtradycyja.comkasaryband.com

Ieriķu iela 43A, Rīga
15:30 | Пачатак імпрэзы 16:00
Уваход вольны. Ваша падзяка – данаты выканаўцу.
Каб мы маглі падрыхтаваць для Вас усё неабходнае, просім загадзя зарэгістравацца па спасылцы. У якасці ўдзячнасці Вы атрымаеце калядную паштоўку з аўтографам выканаўцы.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну