08 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволеннымі, з нагоды Між…

08 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволеннымі, з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека.


У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі.

На акцыі выступаючыя беларусы звярнулі ўвагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі.
Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.

Каля поўсотні беларусаў Беластоку  з бел-чырвона-белымі сцягамі , партрэтамі палітвязьняў сабраліся на акцыю ля Генеральнага консульства Беларусі ў скверы Вольнай Беларусі

Сёння, мы беларусы Беластока вымушаны знаходзяцца за мяжой, але пратэст нікуды не знік і не знікне пакуль  наша краіна не будзе Вольнай і ўсе палітвязні не выйдуць з турмы.

Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!

Сапраўдныя героі Новай Беларусі знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі, Мы памятаем пра кожнага палітзняволеннага і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні.

МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!

#свабодупалітвязням  #freepoliticalprisoners

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну