Беларускія дыяспары праводзяць мерапрыемства і акцыі салідарнасці з палітзняволеннымі з нагоды Міжн…

Беларускія дыяспары праводзяць мерапрыемства і акцыі салідарнасці з палітзняволеннымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека (адзначаецца 10 снежня)

Мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі. Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Помслівы рэжым працягвае сваё лапы і за мяжу. Яшчэ нядаўна кдб зладзіла выкраданне Васіля Верамейчыка, ваяра і сумленнага беларуса.

Мы не можам маўчаць, таму мы выходзім! Далучайцеся:

07.12.2024 (субота)

Уроцлаў, Польшча, 13:00-16:00
лісты салідарнасці, Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, ul. Kościuszki 35A (#54 на дамафоне)
Дэталі

08.12.2024 (нядзеля)

Вільня, Літва, 12:00
акцыя на плошчы Вінцэса Кудзіркі / Vinco Kudirkos aikštė,
Дэталі

Беласток, Польшча, 15:00 skwer Wolnej Białorusi 1, кансулят РБ
Дэталі

Гданьск,Польшча, 13:00
Długi Targ 13
Дэталі

Шчэцін, Польшча,15:00
plac Solidarności
Дэталі

10.12.2024 (аўторак)

Варшава, Польшча, 14:00 помнік Каперніку/ pomnik Mikołaja Kopernika
Дэталі
19:00, адкрыццё выставы «Пачуцці», дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.
Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11
Дэталі

Рыга, Латвія,19:00
Masa Studija, Elizabetes iela 67
Дэталі

Лондан, Вялікабрытанія, 17:00
London South Bank University Keyworth Centre, Keyworth Street, London SE1 6NG
Дэталі

12.12.2024 (чацверг)

Брусэль, Бельгія, 09:00 Выстава “Незламаныя”, прысвечаная беларускім палітвязням, на пешаходнай зоне каля Еўрапарламента
Дэталі

МЫ – ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно!


Вашага горада няма ў спісе – дасылайце нам у чат-бот.

#свабодупалітвязням  #freepoliticalprisoners

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну