Што рабіць, калі вас затрымалі ў Грузіі, Турцыі ці Арменіі?Нядаўна каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала
падрабязны гайд пра краіны, куды бяспечна або небяспечна ехаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам рэжыму Лукашэнкі.
Турцыя, Грузія і Арменія – бадай, самыя папулярныя напрамкі для вандровак і адпачынку. Гэтыя дзяржавы яшчэ не выдавалі людзей у Беларусь па запытах сілавікоў, але рызыка затрымання і выдачы ўсё яшчэ існуе. Таму важна быць гатовымі да розных надзвычайных сітуацыяў – у тым ліку затрымання мясцовымі ўладамі, як у
кейсе грамадзянкі Беларусі ў Арменіі.
Варта загадзя падрыхтавацца і мець кантакты праваабарончых арганізацыяў, дзяржаўных органаў краіны; прадстаўнікоў беларускай дыяспары; мясцовых адвакатаў, каб пры неабходнасці атрымаць падтрымку.
Падрабязней — у картках.Поўны спіс кантактаў па спасылцы.