Далучайся да дабрачыннага мастацкага аўкцыёну «Свята будзе!» з 5 па 25 снежня 2024

Беларусы Замежжа

Далучайся да дабрачыннага мастацкага аўкцыёну «Свята будзе!»

Зрабі гэты Новы год цудоўным для дзяцей, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій і тых, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі!

Калі? З 5 па 25 снежня 2024 года
Дзе? https://mastaki.online

На анлайн–аўкцыёне прадстаўлены ўнікальныя працы таленавітых беларускіх мастакоў:

Павел Лабурдаў
Надзея Саяпіна
Цемра
Яраслаў Кірвель
Лявон Вольскі
Юры Стыльскі 
Дар’я Калечыц
Эльга Папова 

Як прыняць удзел?

1⃣ Заходзь на сайт і абяры карціну, якая цябе натхніла.
2⃣ Зрабі стаўку пад абраным лотам, запоўніўшы простую форму.
3⃣ 25 снежня мы скантактуемся з пераможцамі.

Усе выручаныя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю ялінкі, святочнага стала і падарункаў для дзетак. Таксама 15% ад продажу кожнай працы будзе перададзена мастакам як знак павагі да іх творчасці.
Разам мы можам зрабіць гэты свет лепшым і падарыць радасць тым, каму яна зараз так патрэбна!


#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну