Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з ГрузііПра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Ра…

Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі

Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З яго слоў, прама зараз Муравіцкі ляціць у Вільню.

Дзякуючы дапамозе беларусаў, праваабаронцаў, дэмсілаў Беларусі і Фондам салідарнасці атрымаць візу маладому чалавеку атрымалася практычна ў рэкордныя тэрміны. Амбасада Літвы выдала Муравіцкаму разавую візу адным днём.

Нягледзячы на тое, што беларусу нават дазволілі падаць дакументы на міжнародную абарону, ён усё ж вырашыў пакінуць Грузію з меркаванняў бяспекі.