Стартовала акция «Калядная пошта» для детей политзаключённых с возможностью исполнения желаний

Беларусы Замежжа

«КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Cтартавала штогадовая акцыя для дзетак палітвязняў. Праз яе дзеці, якія спазналі, што такое чакаць матулю ці тату з турмы — вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці (да 16 гадоў уключна) палітвязняў і былых палітвязняў. Як і кожны год мы прапануем даслаць свой ліст з пажаданнямі, а мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здзейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Форма тут.

Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце наогул не запаўняць форму, а звярнуцца бяспечна па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Запрашаем далучыцца да акцыі прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў ці арганізацый. Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную ці ейную сям’ю.

Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас – пералічыце на рахунак суму, што адпавядае кошту падарунка.

Для вашых іншаземных сяброў і сябровак, калег і калежанак, партнёраў і партнерак распрацаваны адмысловы сайт, інфармацыя на якім дасяжна на розных мовах. Дзяліцеся, калі ласка https://christmasby.org

Збор заявак — да 12 снежня ўключна.

Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:
— Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
— Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
— Народныя амбасады Беларусі;
— Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.

Дзякуй вам, неабыякавая беларусы і беларускі!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас