На сенняшні час гарачыя задачы: 1. арганізацыя Вялікай палітычнай канферэнцыі 19 мая, дзе будуць удзельнічаць усе лідары спісаў кандыдатаў; 2. мабілізацыйная кампанія і распаўсюд інфармацыі для выбаршчыкаў у сацыяльных сетках; 3. арганізацыя сустрэч з беларусамі ў розных гарадах; 4. стварэнне off-line выбарчых участкаў і кропак сустрэчы выбаршчыкаў у розных гарадах і краінах свету пад час галасавання 25-27 мая.
Калі вы маеце трошкі вольнага часу і гатовыя дапамагчы з гэтымі задачамі, то, калі ласка, адгукніцеся!
Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.