4 гады таму у Менску быў забіты Раман Бандарэнка. Акцыя яго памяці адбылася ў ВільніМінакам распавял…

4 гады таму у Менску быў забіты Раман Бандарэнка. Акцыя яго памяці адбылася ў Вільні

Мінакам распавялі гісторыю Рамана, забітага да смерці 31-гадовага мастака, які жыў у двары, вядомым як Плошча Пераменаў у Менску. Ён выйшаў абараніць у сваім двары бела-чырвоныя стужкі, якія зразалі невядомыя. Яны забралі Рамана ў бус, спачатку адвезлі ў Цэнтральны РАУС, а адтуль ён трапіў у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай. 12 лістапада Раман памёр.

Цягам мерапрыемства гучалі словы ўспаміну і смутку, вершы, якія беларусы стварылі, ашаломленыя гвалтоўнай гібеллю Рамана, прысвечаная яму песня Ганны Шаркуновай. Праз музыку аддалі Раману даніну памяці Сяргей Космас, Вольга Семянчук, Юры Несцярэнка з калегамі. 

Кожны з прысутных паўдзельнічаў у стварэнні сцягу з бела-чырвона-белых стужачак — напамін пра тое, што менавіта за абарону нашых сімвалаў на Рамана напалі і збілі да смерці тыя, хто дагэтуль не прыцягнуты да адказнасці.

З прамовай пра трагічны лёс Рамана Бандарэнкі да беларусаў звярнулася Святлана Ціханоўская. “Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць. Пакуль у свеце ёсць неабыякавыя беларусы — барацьба працягваецца”.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў падзякавала арганізацыі «Дапамога» за штотыднёвыя акцыі салідарнасці ў Вільні ў напамін пра тое, што Беларусь і беларусы знаходзяцца ва ўмовах моцных рэпрэсій рэжыму лукашэнкі.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Памяці Рамана Бандарэнкі ў чацвертую гадавіну забойства. Вільня. 2024’11’10.

4 гады таму у Менску быў забіты Раман Бандарэнка. Акцыя яго памяці адбылася ў Вільні. Мінакам распавялі гісторыю Рамана, забітага да смерці 31-гадовага мастака, які жыў у двары, вядомым як Плошча Пераменаў у Менску. Ён выйшаў абараніць у сваім двары бела…