У часы сталінсхіх рэпрэсій адна з самых жудасных падзей для беларусаў – Чорная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, калі супрацоўнікі НКУС адначасова расстралялі самы квіт нацыі, 132 чалавекі, выбітных прадстаўнікоў культуры і мастацтва, навукі і эканомікі.
“Ноч паэтаў”у Менску, ва ўрочышчы Курапаты (меркаванае месца пахавання трагічна загінулых) – даніна пашаны і памяці па забітых, у сучаснасці збірала тысячы неабыякавых людзей. 3 2021 года гэтае мерапрыемства праводзяць беларускія дыяспары ў замежжы.
Запрашаем далучыцца да сумеснай памінальная малітвы па ахвярах Чорнай ночы, дзе можна пачытаць і паслухаць (не) расстраляныя вершы расстраляных творцаў.
ПАЭТЫ ЖЫВЫ, ПАКУЛЬ ГУЧАЦЬ ІХ ВЕРШЫ!
Да сустрэчы.
Дата: 30.10.2024 Час: 18.00 Месца: Капела Касцёла Маці Божай Журботнай Адрас: Вул. Замкавая, 5, Рыга (Pils Iela, 5, Rīga) Арганізатары: SUPOLKA беларусаў Латвіі Уваход вольны