Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Вітаначкі сябры і сяброўкі! Неўзабаве “Дзень палітвязня” і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратам…

*

Вітаначкі сябры і сяброўкі!

Неўзабаве “Дзень палітвязня” і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі.

Таму мы аб’яўляем “Марафон лістоў”, які пачнецца ад сённяшняга дня і завяршыцца 24 траўня. Пасля гэтага мы падлічам колькасць адпраўленых лістоў і спадзяемся, што кожны з палітвязняў атрымае свой.

Як далучыцца:
1) 21 траўня з 17:00 да 20:00 адбудзецца афлайн сустрэча, дзе з дапамогай нашых валанцёраў і валанцёрак вы зможаце напісаць ліст, ці падпісаць паштоўку.
Таксама вас чакаюць падарункі ад Dissidentby для самых актыўных удзельнікаў:
за 5 лістоў – пін па малюнках палітвязняў
за 10 лістоў – шопер Dissidentby
за 15 лістоў – цішотка Dissidentby
(колькасць падарункаў абмежаваная і атрымаць іх можна будзе толькі на сустрэчы афлайн)
Таксама вы можаце прынесці свае лісты ў Беларускі Моладзевы Хаб да 24 траўня і мы іх адправім.

2) Мы ведаем, што вы пішаце лісты па ўсім свеце і адпраўляеце іх самастойна!
Далучайцеся да нашага марафону, напішыце нам колькі лістоў у вас атрымалася напісаць і адправіць і мы залічам іх у агульны рэзультат! Дэдлайн 24 траўня. Пісаць можна сюды (на адзін з акаўнтаў):
@listy_by – Напішы ліст палітвязню
@Dahary_nahami – Dissidentby
@by4by – Беларускі Моладзевы Хаб
Калі вы суполка, якая рэгулярна піша лісты палітвязьням – арганізуйце сустрэчу пад час Марафону і напішыце нам.

3) Нашыя сябры і партнёры, якія далучаюцца да “Марафону лістоў”:

Dissidentby
Вольныя паштоўкі
Палітвязанка
Майстэрня паштовак салідарнасці

Пішыце праз анлайн формы і прыходзьце на іх сустрэчы!

А таксама заклікаем запампоўваць ўсё напісанае ў Банк лістоў – захаванне лістоў дазваляе іх даставіць людзям, негледзячы на ўсе перашкоды. Мы ведаем, што людзей, якія выходзяць на волю, гэта кранае да слёз, бо гэта значыць, што пра іх не забывалі.

Тут сабралі адказы на самыя частыя пытанні.

Далучайцеся да “Марафону лістоў”- разам мы зможам зрабіць больш!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну