Запрашаем узяць удзел у курсе “Шлях да Еўрапейскага звязу” (на польскай мове), які заснаваны на вучэ…

Запрашаем узяць удзел у курсе “Шлях да Еўрапейскага звязу” (на польскай мове), які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas і дазваляе набываць веды, навыкі і кампетэнцыі ў сферах, звязаных з еўрапейскай інтэграцыяй. Падчас яго вы даведаецеся пра ключавыя аспекты, звязаныя з працэсам далучэння да ЕЗ, і пра механізмы, якія фармуюць сучасную Еўропу.

Далучайцеся, каб:
атрымаць унікальныя веды пра выклікі і магчымасці еўрапейскай інтэграцыі для новых чальцоў ЕЗ;
зразумець, як функцыянуе Еўрапейскі звяз і яго палітычныя
ды эканамічныя структуры;
прааналізаваць уплыў сяброўства ў ЕЗ на развіццё асобных сфераў і абмеркаваць сцэнары далейшага развіцця ЕЗ.

Карысці ад курсу:
– атрыманыя веды ад дасведчаных адмыслоўцаў у пытаннях еўрапейскай інтэграцыі;
– магчымасць прааналізаваць, як Еўрапейскі звяз падтрымлівае эканамічнае, палітычнае
і сацыяльнае развіццё ў дзяржавах-чальцах;
– разуменне таго, як сяброўства ў ЕС уплывае на рынкі працы, свабоднае перамяшчэнне людзей, тавараў і капіталу, а таксама развіццё дэмакратыі.

Сертыфікацыя:
Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат Collegium Civitas разам з 3 крэдытамі ECTS.

Форма выкладання курсу: гібрыдная (магчымы ўдзел анлайн і афлайн на сядзібе Collegium Civitas ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве), 13 заняткаў па 1,5 гадзіны кожны.

Мова выкладання: польская

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 кастрычніка 2024


Пачатак навучання: 17.10.2024
Навучанне бясплатнае для грамадзянаў Беларусі, можна ўдзельнічаць ананімна.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Завяршэнне курсу: 12.12.2024

Больш падрабязная інфармацыя пра курс, у тым ліку даты і тэмы: https://volny-uni.eu/courses-vbu/shliakh-da-eurapeiskaha-zviazu

Прайдзіце з намі “Шлях да Еўрапейскага звязу”, каб мець магчымасць будаваць лепшую будучыню!