Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Амбасада вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (арт-праект) далучылася да Дня салідарнасці з п…

*

Амбасада вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (арт-праект) далучылася да Дня салідарнасці з палітвязьнямі Беларусі:

Антыбеларускі акупацыйны рэжым сёння катуе, забівае ў турмах і калоніях лепшых прадстаўнікоў нашай Бацькаўшчыны, намагаецца знішчыць усю беларускую эліту. Але як і 200 гадоў таму сёння актуальныя словы беларускага песьняра Яна Чачота  (1821):

Не трэба журыцца, о краю мой любы,
Што аддалі цябе дзеці на згубу.
Не трэба журыцца, што вораг як хоча
Прах продкаў славутых тваіх сёння топча,
А мы, іх забыўшы, ўсё болей і болей
Звыкаемся, сытыя, з нашай няволяй.

Не трэба тужыць… Новай славы праменне
Асвеціць яшчэ нашых прадзедаў цені –
Хай знаюць, што й сёння іх родныя нівы,
Дзе колісь паказвалі мужнасці дзівы,
Усё ж нараджаюць сыноў яшчэ годных…
Да дзеяў рыхтуемся высакародных
Мы сёння, дух будзячы ўсюды ў краіне –
Хоць цемра навокал, усё ж ён не згіне.

У цемры той бразгае ворага зброя,
Што дол акрапляе нявіннай крывёю.
Забойцы гвалтоўнай рукою крывавай
Тут пішуць сваё неаспрэчнае права,
У помач узяўшы людскую сляпоту,
Усе забабоны, старую цямноту.

Яны яшчэ больш цемру тут зацямняюць
Ды страхамі, жахамі ўсю запаўняюць.
Мы, моладзь, паходні асветы пагаслай
Наноў распаліўшы – гарыце ж найясна! –
Куткі ўсе і лёхі, дзе енкі глухія,
Асвецім, адкрыўшы пакуты людскія.

Сарвём усе маскі і сонца праменнем
Разгонім мы ноч пад нябесным скляпеннем,
Пакажам двурушніцтва страшныя здані,
Якім верыць люд усё не перастане,
Напужаны імі, абняты трывогай!

Ды знікнуць яны, як не стане ні ў кога
Тых прымхаў, развеюцца ў свеце, растануць –
Пужаць імі хіба дзяцей толькі стануць.
О брацці! Нам прышласць шчаслівая ззяе!

Бярэм прыклад з лепшых беларусаў, гераічных Каліноўцаў:
«Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны!»

Разам да перамогі! 

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну