У цэнтры Бруселю ўчора прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі
Беларусы і беларускі распавялі еўрапейскаму грамадству пра тое, што ў Беларусі вялікая колькасць палітвязняў, як парушаюцца іх правы, якія праблемы са здароўем, што няма ніякай інфармацыі пра М. Статкевіча, В. Бабарыку, С. Ціханоўскага, І. Лосіка, М. Калеснікаву і ім не перадаюць лісты і перадачы.
«Свабоду палітвязням!» – асноўнае патрабаванне ўдзельнікаў і ўдзельніц акцыі.
Павіншавалі Ігара Лосіка з Днём Нараджэння і іншых палітвязняў, якія нарадзіліся ў траўні, паглядзелі фільм В. Мікалайчык пра палітвязня Яўгена Афнагеля, а таксама прачыталі вершы, якія былі напісаны з-за кратаў!
Да акцыі далучыліся прадстаўнікі Польскай, Расейскай, Чачэнскай і Бельгійскай супольнасцяў.
#палітвязні
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну