Польшча не плануе абмяжоўваць уезд асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй
Адбылася тэлефонная размова намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім з ініцыятывы кіраўніка польскага знешнепалітычнага ведамства.
Міністр Сікорскі падкрэсліў, што Польшча:
аддзяляе беларускі народ ад рэжыму дыктатара і робіць захады, каб змякчыць умовы для легалізацыі беларусаў;
будзе прытрымлівацца пазіцыі не абмяжоўваць перасячэнне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы;
не плануе ўводзіць забарону на выкарыстанне асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй і здзяйсняць іх канфіскацыю, як гэта ажыццяўляецца ў дачыненні да аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй.
Адначасова кіраўнік знешнепалітычнага ведамства праінфармаваў, што Польшча прытрымліваецца сваіх патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі – спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынцу, які ўчыніў забойства польскага салдата – а таксама дабіваецца вызвалення палітзняволеных у Беларусі, у тым ліку актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.
Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што беларусы з’яўляюцца еўрапейскім народам і будучыня беларускага народа – у агульным еўрапейскім доме.
Павел Латушка падзякаваў міністру за прынцыповую пазіцыю і адзначыў, што для беларусаў важная лідзіруючая роля Польшчы ў Еўрасаюзе як краіны, якая найбольш глыбока разумее важнасць падтрымкі дэмакратычнага руху і дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама важнасць адкрытасці Еўропы для беларусаў.
@CabinetBelarus