Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі пра ўкраінскіх дзяцей…

Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі пра ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна вывезлі ў Беларусь

Палітык нагадаў, што ў Беларусь прымусова прывозяцца тысячы дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Адзіны спосаб пазбегнуць адказнасці, паводле палітыка, – паспрыяць вяртанню дзяцей дамоў, у сваю дзяржаву.

Таму Павел Латушка звяртаецца да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку наступнай інфармацыі:

пра месцы знаходжання любых дзяцей грамадзянаў Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі без сваіх бацькоў, уключаючы сіротаў;

пра сем’і, у якіх яны знаходзяцца;
пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей па тэрыторыі Беларусі;

пра асобаў, датычных да іх незаконнага перамяшчэння;

пра асаблівасці абыходжання з дзецьмі;

іншай інфармацыі, якая мае дачыненне да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.