Адпачынак для дзяцей палітвязняў у РумынііСлужба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з “Асацыяцыяй…

Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі

Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з “Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы” і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.

Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем’яў зняволеных з дзецьмі.

Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.

Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).

Дэдлайн падачы заявак – 20 жніўня.

Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
[email protected]