Хутка пачнуць судзіць бацьку палітвязня Мікіты Залатарова. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі за пад…

Хутка пачнуць судзіць бацьку палітвязня Мікіты Залатарова. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі за падтрымку сына

Сын Міхаіла ЛапуноваМікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Мікіту спачатку далі 5 гадоў калоніі, у 2021-м судзілі яшчэ раз за «напад на супрацоўніка калоніі» і дадалі яшчэ 1,5 года зняволення. У 2022-м Мікіту перавялі на строгі рэжым у турму Жодзіна. А месяц таму судзілі за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» і маглі дадаць яшчэ да 2 гадоў калоніі.

У мінулым лістападзе Telegram-чат «Гомель за Никиту Золоторева» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У рашэнні КДБ было пазначана, што дачыненне да яго нібыта мае бацька Мікіты — Міхаіл Лапуноў.

Суд над Міхаілам пачнецца 22 жніўня ў Гомельскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Як піша «Наша Ніва», справу супраць мужчыны вяло абласное КДБ. Судзіць Міхаіла будзе суддзя Алеся Осіпава.