Беларускі выйшлі ў Бэрліне да Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), каб ушанаваць…

Беларускі выйшлі ў Бэрліне да Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект), каб ушанаваць памяць выбітных суайчыньнікаў з нагоды іх дзён народзінаў:

Васіль Каваль (17.08.1907-29.10.1937), пранікнёны лірычны празаік, расстраляны саветамі ва ўзросце 30 гадоў у сумна вядомую «Ноч расстраляных паэтаў» 29.10.1937 г. толькі за тое, што ён Беларус.

«Паводле ўдакладнeных звестак, у Беларусі ў 1930-1940-х гадах было рэпрэсаваны да 1 мільёна 625 тысяч чалавек.» (Гісторык Ігар Кузняцоў).

Ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі, шчырымі патрыётамі і памятаем тых, хто ўнёс і ўносіць сёння важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну!

Не прабачым расейскаму і прарасейскаму рэжымам катаваньняў і забойств лепшых беларусак і беларусаў!

Разам да вызваленьня Бацькаўшчыны!

Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну