30 «выйшла», 31 «зайшоў». Як змянілася сітуацыя з палітвязнямі за апошнія дні
16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Па стане на 24 жніўня праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозвішчы 19 вызваленых палітвязняў, 13 з якіх — жанчыны, шасцёра — мужчыны.
Сярод памілаваных Васіль Бераснеў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская, Яўген Чуміла і журналістка Ксенія Луцкіна. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.
21, 22 і 23 жніўня праваабарончая супольнасць Беларусі прымала заявы аб наданні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — за 3 дні такі статус атрымаў 31 чалавек. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.