«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў
Як паведамляе Белсат, “сілавікі” знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў. Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць.
Вядома мінімум пра 10 невыязных штомесяц!
Чалавек праязджае мяжу і высвечваецца ў базах кожны раз. У той жа час у аператыўнікаў вядуцца крымінальныя справы на шмат тысяч асобаў адначасова і ў пэўны момант супадае, што даходзіць чарга да канкрэтнага чалавека — і ён высвечваецца ў базах, калі мінае мяжу. Тады чалавек трапляе ў спіс невыязных.
Ёсць яшчэ адзін сцэнар, калі чалавек ужо быў у спісе невыязных. У гэтым выпадку таксама можна ўехаць у Беларусь без праблемаў. Калі ён быў у вышуку, яго б адразу затрымалі. Забарона на выезд азначае, што чалавек умоўна вольны: у межах Беларусі.
Больш падрабязна па спасылцы.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну