Рызыкі вяртання: крымінальныя справы і затрыманні на мяжы з БеларуссюПа інфармацыі «Вясны», з пачатк…

Рызыкі вяртання: крымінальныя справы і затрыманні на мяжы з Беларуссю

Па інфармацыі «Вясны», з пачатку 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя больш за 55 чалавек, супраць 17 з якіх узбудзілі крымінальныя справы. Пры гэтым лічба можа быць значна большай праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў.

Людзей дапытваюць, іх тэлефоны правяраюць, на некаторых наўпрост у аўтобусе надзяваюць кайданкі, а за іншымі прыходзяць праз некалькі дзён.

«Вясна» распавядае актуальную інфармацыю пра пераслед людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/116252

Праваабаронцы нагадваюць, што калі вы удзельнічалі ў паслявыбарчых пратэстах, данацілі беларускім ініцыятывам ці арганізацыям, пакідалі каментары ў інтэрнэце, падтрымлівалі палітвязняў пасылкамі ці грашыма, то вяртацца ў Беларусь небяспечна.