Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета адкрывае кантактную лінію для беларусаў у сувязі з надзвыч…

Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета адкрывае кантактную лінію для беларусаў у сувязі з надзвычайным становішчам у шэрагу рэгіёнаў Польшчы, выкліканым паводкай

Па дапамогу ў складанай сітуацыі можна звярнуцца праз чат-бот: @nau_by_bot.

Супрацоўнік прадстаўніцтва выйдзе з вамі на сувязь і пастараецца аказаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце з мясцовымі ўладамі.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета: «Паважаныя беларусы, мы звяртаемся да ўсіх з просьбай быць салідарнымі і аказваць дапамогу адзін аднаму, бо абсалютная большасць беларусаў у Польшчы не можа разлічваць на падтрымку з боку пасольства і консульстваў рэжыму.

У выпадку, калі ў вас узніклі праблемы ў іншых краінах, якія пацярпелі ад паводкі, вы таксама можаце пісаць у чат-бот @nau_by_bot. Мы будзем імкнуцца накіраваць вас, пракансультаваць і спрыяць вырашэнню вашых праблем».

Заўтра запланаваная сустрэча Паўла Латушкі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы, падчас якой таксама будзе абмеркавана магчымасць падтрымкі грамадзян Беларусі з боку польскіх улад у гэтай надзвычайнай сітуацыі, звязанай з паводкай.

@CabinetBelarus