Арменія затрымала блогера па запыце рэжыму Лукашэнкі, але потым вызваліла
Затрыманы — Аляксандр Лапшын. Ён правёў у аддзяленні армянскай паліцыі чатыры гадзіны праз запыт. У Беларусі яго хочуць асудзіць па 7 артыкулах, у тым ліку за «абразу Лукашэнкі».
Вядома, што затрыманне ініцыяваў экс-генпракурор Аляксандр Канюк, які цяпер працуе амбасадарам у Арменіі.
«Канюк падзяліўся з адным з дыпламатаў у Ерэване, што разбярэцца са мной і знойдзе спосаб гэта зрабіць. Ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўразвязу і ЗША за жорсткае падаўленне мірных акцый пратэсту ў Мінску летам 2020. Дзякуй армянскаму правасуддзю, якое адмовіла Беларусі ў маім арышце і экстрадыцыі», — гаворыцца ў допісе Лапшына.