Ад падпісанта”Тры гады таму, 28 верасня 2021 года, у Мінску, супрацоўнікамі кдб быў забіты Андрэй З…

Ад падпісанта

“Тры гады таму, 28 верасня 2021 года, у Мінску, супрацоўнікамі кдб быў забіты Андрэй Зэльцэр.  Яму было ўсяго 31.  Ён быў таленавітым праграмістам, любіў сваю сям’ю, марыў аб свабоднай Беларусі.

Андрэй стаў чарговай ахвярай рэпрэсій, разгорнутых злачынным рэжымам лукашэнкі.  Яго смерць – не ізаляваны выпадак, а частка трагедыі, якая працягваецца ў Беларусі да гэтага часу. 

Мы памятаем Андрэя і кожнага, хто загінуў ад рук злачыннага рэжыму аг лукашэнкі.  Мы памятаем іх жыццё, іх мары, іх пакуты.  Мы не можам забыць іх смерць, і не маем права пакінуць беспакаранымі вінаватых.

Памяці Андрэя Зельцэра.

Светлая памяць!”

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну