29 верасня 1529 года быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага

Беларусы Замежжа

495 гадоў таму быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ

29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменства. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных». Статут быў падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных органаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.

65 гадоў таму нарадзіўся Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў.

Пра іншыя падзеі й даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/RAO3J