Дзень салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі ў Вільні
Мітынг пачаўся перфомансам, які самбалізаваў супрацьстаянне жанчын беларускага пратэста і сілавікоў.
Уздоўж Палаца правіцеляў Літвы быў выстаўлены 14м банер з партрэтамі палітвязняў, а ля сцэны – партрэты загінулых за кратамі палітвязняў, упрыгожаныя кветкамі. Іх памяць была ўшанаванна хвілінай цішыні.
Таксама была зладжана перфоматыўная зона “Чакаем вяртанне палітвязняў” – на плошчы стаяў стол з прысмакамі і карткамі з імёнамі палітвязняў, бо родныя многіх палітвязняў сведчаць, што кожны вечар накрываюць на стол у чаканні вяртання роднага чалавека з-за кратаў, хоць і ведаюць тэрмін чакання.
Пад час мітынгу выступалі палітвязні, гралі і пелі Антон Маслыка і Сяргей Космас, прамовы казалі праваабаронцы, актывісты і дыпламаты.
Вядучыя мерапрыемства пералічылі імёны палітвязняў і атрыманыя імі прысуды, распавялі пра сітуацыю ў краіне і падзякавалі ўсім прысутным за неабыякавасць у гэты дзень.
#палітвязні
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну