Дакументальны фільм Аляксея Палуяна “Смеласць” (“Кураж”) нарэшце можна будзе ўбачыць на вялікім экр…
01.06.2021Беларусы Замежжа

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна “Смеласць” (“Кураж”) нарэшце можна будзе ўбачыць на вялікім экране! Пакуль, зрэшты, толькі за мяжой – у Аўстрыі, Германіі і ва Ўкраіне.
Публікуем расклад паказаў:
3 і 6 чэрвеня – Лінц (Міжнародны кінафестываль “CROSSING EUROPE”)
4 чэрвеня – Кіеў (Міжнародны кінафестываль “Молодість”)
5 чэрвеня – Вена
11 і 13 чэрвеня – Берлін (Берлінскі міжнародны кінафестываль)
Пра што кіно:
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года тры акцёры з падпольнага Свабоднага тэатра ў Мінску трапляюць у вір масавых пратэстаў. Народ прагне змены ўлады, але яго голас жорстка душыцца. Члены тэатральнай групы арыштаваныя. Краіна знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны. Камера суправаджае мужны і мірны супраціў Марыны, Паўла і Дзяніса да і падчас пратэстаў і прапануе асабістае і глыбокае разуменне сённяшняй Беларусі.
@belarusdocs