Аповеды пра чароўную купальскую ноч і пра барацьбу неймавернага беларускага народа так уразілі бразільскіх музыкаў, што яны заспявалі Купалінку, ды як заспявалі!
Паглядзіце кліп, зроблены адмыслова да Тыдня беларускай культуры пад кіраўніцтвам Крыс Мігел (Cris Miguel) і Данілу Томіча (Danilo Tomic) вакальным ансамблем Casa Passarinho і вакальна-пэркусійным ансамблем Bhramari з Бразыліі.
Крыс Мігел распавяла бразыльскую прыпавесьць пра калібры і пажар: “У лесе быў пажар. І калібры ляцела да ручаіны, набірала ў дзюбку дзве кропелькі, і хуценька ляцела да лесу, каб выліць тыя кропелькі ў агонь. Яе спыталі: Што ты робіш? Ты ніколі не патушыш пажар дзьвюма кропелькамі? Калібры адказала: Але ж я раблю тое, што магу, раблю свой унёсак”.
Крыс Мігел дадае: “Так і мы робім свой унёсак, дасылаючы з гэтай бразыльскай Купалінкай шчырыя абдымкі й промні падтрымкі ўсяму беларускаму народу”.
A convite da Embaixada Popular de Belarus no Brasile e do Conselho da Cultura de Belarus, este vídeo foi produzido para a Semana da Cultura Belarussa 2021, s…