Сёньня адзначаецца стагодзьдзе выбітнага бразыльскага пэдагога і філёзафа Паўлу Фрэйрэ.Беларуская су…

Сёньня адзначаецца стагодзьдзе выбітнага бразыльскага пэдагога і філёзафа Паўлу Фрэйрэ.

Беларуская суполка ў Бразыліі (@belarusbrasil) падабрала 10 ягоных цытат, актуальных і для Беларусі:

1. Калі адукацыя ня ёсць вызваленчай, то мара прыгнечанага – быць прыгнятальнікам.

2. Адукацыя не зьмяняе сьвет. Адукацыя зьмяняе людзей. Людзі зьмяняюць сьвет.

3. Калі адна толькі адукацыя няздольная зьмяніць грамадства, то і безь яе грамадства ня зьменіцца.

4. Нельга казаць пра адукацыю без любові.

5. Адукацыя – гэта акт любові, а таму – акт сьмеласьці.

6. Не маўчаньнем ствараецца чалавек, а словам, працай, дзеяньнем-рэфлексіяй.

7. Навучаць значыць не перадаваць веды, а ствараць магчымасьці да іх стварэньня і збудаваньня.

8. Усе мы нешта ведаем. Усе мы нечага не ведаем. Таму вучымся заўжды.

9. Адукоўваць – гэта напаўняць сэнсам тое, што робім кожнае імгненьне.

10. Неабходна зьменшыць адлегласць між тым, што мы кажам, і тым, што робім, да такой ступені, каб у пэўны момант твае словы сталі тваёй справай.