Imaguru Startup HUB запускае бясплатную адукацыйную праграму для беларускіх падлеткаў у Варшаве і Вільнюсе.
Business camp для тынэйджараў — гэта курс па прадпрымальніцтве для падлеткаў, якія разам з бацькамі вымушаны былі з’ехаць з Беларусі. Яго мэта дапамагчы падлеткам адаптавацца ў новай краіне, знайсці сяброў і бяспечнае асяроддзе, атрымаць карысныя веды.