Мы назіраем шмат анамальнай актыўнасці з раніцы са спробамі падвойнага галасавання і іншых абыходаў …

Мы назіраем шмат анамальнай актыўнасці з раніцы са спробамі падвойнага галасавання і іншых абыходаў фільтраў, у тым ліку рост рызыкоўных транзакцый, таму і Veriff, і нашы фільтры працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, і праверка можа быць даўжэй.

Важныя парады для жадаючых прагаласаваць:

1⃣калі ў вас не атрымліваецца прагаласаваць з мабільнага прыкладання (ці вы пераўсталявалі яго пасля выпуску лічбавага id) – скарыстайцеся вэб версіяй – на сайце https://bit.ly/rada2024 яна выкладзена асобным блокам адразу пасля блока інструкцый
2⃣у вэб-версіі выкарыстоўвайце арыгінальныя браўзэры тэлефона

3⃣не выкарыстоўвайце убудаваныя ў telegram або instagram браўзэры – яны абрэзаны па функцыям і вельмі няўстойліва працуюць са складанымі сістэмамі

4⃣ некаторыя публічныя WiFi сеткі абмяжоўваюць працу Google сэрвісаў (тады можа віснуць старонка галасавання) або вызначэнне краіны знаходжання ўдзельніка (патрабуецца Veriff) – у такіх выпадках пераключыцеся з wifi на 3G або знайдзіце іншую wifi сетку

5⃣праверка асобы можа займаць дадатковы час, калі ў Veriff узнікаюць сумневы – важна дачакацца канца i не перарываць працэс

6⃣вельмі важна (!) не перарываць сам працэс галасавання, там дзе напісана, што выконваецца дзеянне (можа займаць да 2-3м), таму трэба быць на стабільным інтэрнэце і не перамяшчацца ў гэты час, каб не было рызыкі страты сеткі.