Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць? Праект Let’s Вікі распачынае сер…

Жадаеце пісаць артыкулы ў Вікіпедыю, але не ведаеце, з чаго пачаць?

Праект Let’s Вікі распачынае серыю сустрэч з дасведчанымі аўтарамі Вікіпе(э)дыі, якія ўсё растлумачаць і пакажуць

Першая сустрэча адбудзецца:
анлайн 5 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (Варшава) і 19:30 (Тбілісі)
афлайн 5 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)

Наш першы эксперт – Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, блогер, аўтар тэлеграм-канала «Спадчына» і стваральнік тысяч артыкулаў беларускай Вікіпедыі

Ці праўда, што артыкул у Вікіпедыю можа напісаць любы школьнік?
Хачу зрабіць артыкул у Вікіпедыю, з чаго пачаць?
Якую структуру мае артыкул Вікіпедыі?
Адкажам на пытанні – на нашай сустрэчы.

Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. Рэгістрацыя па спасылцы.

Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну