“Беларусь і ўрад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў падпісалі пагадненне пра супрацу ў галіне бяспекі і супраціву тэрарызму. Тэкст пагаднення апублікаваны на Нацыйным прававым партале.
Краіны дамовіліся мяняцца інфармацыяй “з мэтай папярэджання, выяўлення і супраціву ўсім формам злачыннасці”. Сярод іншага — экстрэмізму, тэрарызму, фінансаванню тэрарыстычнай дзейнасці. Супольна змагацца плануецца таксама з дзейнасцю замежных наймітаў і любым удзелам ва ўзброеным канфлікце “без упаўнаважання дзяржавы”.
З дакумента таксама вынікае, што краіны могуць скіроўваць адзін аднаму запыты пра “аказанне спрыяння”. У дакуменце гаворка ідзе галоўным чынам пра інфармацыйнае спрыянне. Але там таксама прапісана, што бакі могуць супрацоўнічаць і ў “іншых узгодненых формах”.
Што гэта значыць для палітычна актыўных беларусаў, а таксама былых беларускіх добраахвотнікаў? Што на адпачынак у Эміраты лепш не лётаць.”
Крыніца: Еўрарадыё