У Жэневе перад будынкам ААН запатрабавалі вызвалення беларускіх прафсаюзнікаў
На Плошчы нацый прайшла акцыя пратэсту з мэтай прыцягнення ўвагі да лёсаў дзясяткаў прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Месца і час акцыі абраны не выпадкова. У гэты момант у Жэневе праходзіць Міжнародная Канферэнцыя Працы, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі.
На акцыі выступіў генеральны сакратар Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідары нацыянальных прафцэнтраў М’янмы, Украіны, Нідэрландаў і Турцыі.
Крыніца: Salidarnast