Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Вялікая прэм’ера!Мы рады аб’явіць аб адкрыцці нашага YouTube-канала, дзе вас ужо чакае першы кліп ад…

*

Вялікая прэм’ера!

Мы рады аб’явіць аб адкрыцці нашага YouTube-канала, дзе вас ужо чакае першы кліп ад каманды гучнага канала пра беларускую музыку KЛІК. Гэты кліп – візуалізацыя трэка Настассі Рыдлеўскай «Dance on my own».

Цяпер вы зможаце ў поўнай меры адчуць магію свету, які Наста намалявала сваёй музыкай. Каманда КЛІК, рэжысёр Дар’я Загорская і таленавітая артыстка Настасся Рыдлеўская разам стварылі кліп, які выклікае жаданне перасягнуць мяжу светаў праз экран і пагрузіцца ўсімі пачуццямі ў гэтае відэа.

Сукупнасць песні і відэа – гэта цэлае падарожжа, якое варта перажыць і адчуць. Гэта шлях гераіні праз асуджэнні, насмешкі, неразуменне да самой сябе. Гэтая барацьба за сваю самасьць, нават калі яна падаецца камусьці дзіўнай. Гэта шлях да свабоды, якая рана ці позна распаўсюджваецца ад аднаго чалавека ўсім навокал.

Няхай вас не палохае змрочная і магічная атмасфера, гэтая гісторыя нашмат больш жыццёвая і блізкая да рэальнасці, чым можа здацца.

ГЛЯДЗЕЦЬ